|
Катастрофа ў Радаме (2009 г.)
Голосуй:
0 Голоса
Просмотры: 1808
|
Добавлено: 22-07-2010 14:50:12
За самалёт Су-27, што разбіўся ў польскім Радаме ў жніўні 2009 г., беларускія вайскоўцы атрымалі амаль тры мільярды рублёў страхоўкі -- паведамляе БелаПАН. Прычыны крушэння, аднак, дагэтуль не называюцца.Су-27 браў удзел у авія-шоу. Паказ гэтай машыны, паводле экспертаў, меўся засведчыць тэхнічны ўзровень беларускай "абаронкі" -- самалёт расейскай вытворчасці мадыфікавалі на адным з беларускіх прадпрыемстваў. Аднак падчас палёту з невядомай прычыны самалёт пачаў падаць. Паводле афіцыйнай інфармацыі, пілоты Аляксандр Жураўлевіч ды Аляксандр Марфіцкі не катапультаваліся, бо адводзілі лятак ад населенага пункту.
URL:
Embed:
Категория
|


