|
600-я ўгодкі Грунвальду з «Белсатам»
Голосуй:
0 Голоса
Просмотры: 3528
|
Добавлено: 09-07-2010 15:11:26
Хочаш пабачыць бітву пад Грунвальдам? Для гэтага не абавязкова ехаць у Польшчу. Дастаткова ўладкавацца перад экранам тэлевізара і ўключыць «Белсат», які пакажа інсцэнізацыю бітвы і фільм «Легенда Грунвальду». Упершыню ў гісторыі беларусы маюць магчымасць паглядзець інсцэнізацыю бітвы пад Грунвальдам не выходзячы з дому. Інсцэнізацыя бітвы пад Грунвальдам ладзіцца ў Польшчы штогод, але сёлетні Грунвальд мае шансы пабіць усе рэкорды. Арганізатары спадзяюцца, што ў юбілейным годзе на грунвальдскім полі будуць біцца каля 2000 рыцараў-рэканструктараў са ўсёй Еўропы. У тым ліку каля 150 беларусаў. 100 тыс. турыстаў прыедуць, каб пабачыць інсцэнізацыю на месцы. Бітву зніме польскі тэлеканал «TVP Historia», а тэлеканал «Белсат» пакажа яе з каментаром беларускага вядоўцы ды гісторыка. Інсцэнізацыя адбудзецца 17 ліпеня, а «Белсат» будзе трансляваць яе 22 ліпеня а 21.20. Паўтор 23 ліпеня а 08.50.Апрача гэтага, наш тэлеканал пакажа дакументальны фільм «Легенда Грунвальду». Стужка распавядзе пра тое, як адна з найвялікшых бітваў сярэднявечнай Еўропы абрастала легендамі амаль з самага пачатку, але ў той жа час усе прызнавалі яе ўплыў на лёс Еўропы. Ваенныя ды палітычныя вынікі гэтай бітвы выкарыстоўвалі ўсе бакі, якія ўдзельнічалі ў той вайне. Да сённяшняга дня працягваецца спрэчка, хто насамрэч камандаваў аб'яднанымі войскамі Вялікага княства Літоўскага і Польскага Каралеўства, як і дзе загінуў Вялікі магістр, наколькі вялікімі былі арміі ды дзе пахаваныя тысячы загінулых ваяроў. Фільм паказвае, як цягам стагоддзяў легенда Грунвальду выкарыстоўвалася для партыкулярных палітычных мэтаў. Расповед будуць весці польскія гісторыкі Гэнрык Самсановіч і Роман Тромба, а таксама гісторыкі з Нямеччыны і Літвы. З беларускага боку ў фільме ўдзельнічае Генадзь Сагановіч. Працягласць 50 хв. Рэж. Мірослаў Граноўскі.«Легенду Грунвальду» глядзіце 25 ліпеня а 17.30. Паўтор 26 ліпеня а 08.50.Да ўгодак Грунвальду «Белсат» падрыхтаваў таксама і спецыяльную серыю цыклу «Гісторыя пад знакам Пагоні» пад назваю «Грунвальд 1410--2010».
URL:
Embed:
Категория
|


