|
СУТКІ ПА ТРЫЦЦАЦЬ ГАДЗІНАЎ
Голосуй:
0 Голоса
Просмотры: 5257
|
Добавлено: 12-08-2009 21:02:15
ня сьпі, зьмерзьнеш
Чаму Банапарт спаў па пяць гадзінаў, а Эдысан наагул дзьве на суткі? А цябе валіць з ног ужо на першай пары, і гэтыя фінгалы пад вачыма?.. Расейскі вучоны Аляксандар Вэйн са знакамітай катэдры сноў у Маскве, здаецца, знайшоў адказ. do your better Асноўная ідэя Вэйна: чалавек мусіць выдаткоўваць усе свае рэсурсы эфэктыўна і спаць тады, калі ён максымальна высыпаецца. Спачатку Вэйн лічыў, што чалавек можа спаць 2 разы на суткі па 2 гадзіны, але потым прыйшоў да высновы, што адну частку сну можна наагул скараціць да 30 хвілінаў, і гэтага будзе дастаткова. як яно працуе? Каб вылічыць свае гадзіны, трэба выбраць пэрыяд, калі ты можаш ня спаць болей за суткі і пры гэтым ня вельмі й працаваць. Экспэрымэнт пачынаецца ў 00:00. З гэтага часу пачынаем прыслухоўвацца да сябе: ты высьветліш, што сон накатвае хвалямі. Нейкі час проста сілаў няма трымаць вочы расплюшчанымі, а потым, праз хвілінаў 15-20, усё зноў аке. Для гэтых саманазіраньняў заводзіцца паперка, на якой трэба сумленна запісваць, колькі хвілінаў цягнуўся гэты прыступ, і ацэньваць яго па 3-бальнай шкале. Пажадана, каб гэты зьдзек зь сябе цягнуўся да 00:00 наступнага дня. Потым спакойна валімся спаць, а на наступны дзень, на сьвежую галаву, ацэньваем сваю статыстыку. З усіх прыступаў трэба знайсьці самыя доўгія, а потым зь іх выбраць два самыя моцныя, калі цябе проста рубіла. Цяпер у цябе ёсьць 2 адрэзкі часу, калі вельмі моцна хочацца спаць. Калі гэтыя хэпі-моманты абодва прыпадаюць на ноч табе вельмі пашанцавала. Але гэтак бывае рэдка. Звычайна адзін дзесьці паміж 1 і 6 гадзінамі начы, а другі дзесьці ўдзень. Дык вось, начны пэрыяд аддаем на доўгую частку сну (2 гадзіны), а іншы на кароткую (паўгадзіны). шчо такэ зробыты Вялікае значэньне ў гэтай сыстэме мае пунктуальнасьць: калі правароніш патрэбны момант і не засьнеш на працягу першых 15 хвілінаў сваёй фазы прасьпіш 8 гадзінаў замест дзьвюх, праігнараваўшы ўсе будзільнікі, і дню капец. Сярод іншых нязручнасьцяў тыя паўгадзіны, якія часта прыпадаюць на дзень. Пагадзіся, для студэнта гэта не варыянт. І самае галоўнае з тых 21,5 гадзінаў, якія вызваляюцца ў цябе на актыўнае жыцьцё, адпачываць ты мусіш 2-3 гадзіны, ня болей. У астатні час (асабліва ўначы) ты павінен абавязкова быць чымсьці заняты. У першыя два тыдні ты перачытаеш усё, што даўно пылілася на паліцах, дамалюеш усе малюнкі, дапішаш усе рэфэраты, прыдумаеш новую тэорыю хаосу і прыдумаеш пару новых сэрыяў Хаўза. Прычым кампутаровых плянаў мусіць быць ня болей за 12 гадзінаў на суткі! Таму загадзя вырашы, што ты будзеш рабіць з усім астатнім шаравым часам.
URL:
Embed:
Категория
|

