|
ЧОРНЫ-ЧОРНЫ ГЛЁБУС
Голосуй:
0 Голоса
Просмотры: 5222
|
Добавлено: 11-05-2009 15:29:40
Адзін з самых заслужаных зьбіральнікаў менскіх гарадскіх легендаў - пісьменьнік Адам Глёбус. Калекцыянаваць страшылкі, па яго словах, ён пачаў яшчэ ў дзяцінстве. Недзе пачуў, недзе прачытаў, штосьці перайначыў, і ў 2007 г. выйшлі друкам "Казкі з шэрай краіны". Кнігу насяляюць мерцьвякі і пачвары ўсіх мажлівых колераў.
Пачынаецца кніжка наступным чынам: "У адной шэра-шэрай краіне ёсьць шэра-шэры горад. У тым шэра-шэрым горадзе стаіць шэра-шэры парк. У тым шэра-шэрым парку круціцца шэра-шэрая карусэль з шэра-шэрым канём. На тым шэра-шэрым кані сядзіць Шэры шкілет і шэрым голасам шэпча: "Жыву, жыву, жыву..." Слухаем, ці сапраўды спадар Глёбус адчувае сябе эма і чым ён матывуе сваю зацікаўленасьць антуражам сіці-жахаў.
URL:
Embed:
Категория
|

