Гэта Борат Сагдзіеў і ягоны казахскі родны горад Кюсэк (насамрэч, нейкая румынская вёска).
У вобразе Барата Коэн захаваў нахабную непасрэднасьць, дадаўшы гамафобныя і антысэміцкія фічы. Пра эпатажнага казахскага журналіста, які выправіўся ў Амэрыку на "палявыя дасьледаваньні", не пісала хіба што беларуская прэса.
Спачатку Барат таксама зьяўляўся ў шоу Алі Джы, дзе паводзіў сябе мегаправакацыйна. Але галоўным "прасоўваньнем" для яго стаў псэўдадакумэнтальны фільм "Барат: дасьледаваньне амэрыканскай культуры дзеля ўхваленьня казахскай нацыі" ("Borat: Cultural Learning of America for Make Benefit Glorious Nation of Kazakhstan").
Фільм зьявіўся якраз падчас перадвыбарнай кампаніі ў прэзыдэнты Казахстана і ва ўсім сьвеце меў шалёны посьпех: пры бюджэце ў 18 лімонаў баксаў сабраў 120! Але ніхто яшчэ так брудна-тупа-сьмешна не паказваў народ. Міністэрства замежных спраў Казахстана проста выбухнула ад выхадак брытанскага коміка. Але празь некаторы час здарылася дзіўнае. За Барата заступілася дачка прэзыдэнта краіны і яго зяць - намесьнік міністра замежных спраў.
Далей - болей. Выказваньні ў адрас Барата сталі нават ня тое каб ляяльныя, а ў прамым сэнсе ўхвальныя, маўляў, дзякуй: пра Казахстан зараз ва ўсім сьвеце ведаюць. У дадатак афіцыйныя казахскія ўлады распачалі прапагандысцкую кампанію - у "New York Times" выйшаў дадатак, прысьвечаны Казахстану, а ў амэрыканскі кінапракат пайшоў казахскі гістарычны фільм "Вандроўнік".
Як "адказ Барату" ў Казахстане зьявіўся шоўмэн Жанцік (Жантэймір Баймухамэдаў), які назваў сябе "братам Барата" і выправіўся ў Лёндан, каб сустрэцца са сваяком, маўляў, "вось тады паглядзім, хто ёсьць хто".
Больш за тое, турфірмы дзякуючы "эфэкту Барата" прагназуюць нашэсьце акучаных Сагдзіевым забугорных турыстаў на Рэспубліку Казахстан.
Яшчэ героі Коэна:
Алі Джы - www.youtube.com/watch?v=2zPW6jF1sO4
Бруна - www.youtube.com/watch?v=SRWp5S2uwRc
дубляж i тэкст (c) 34 multimedia magazine http://community.livejournal.com/4asapopi3